ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
Региональная карта Брестской области
85 гадоў Брэсцкай вобласці
Славянскі базар у Віцебску

ЭКСКУРСІЯ Ў МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС “ХАТЫНЬ” І ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ КОМПЛЕКС “ЛІНІЯ СТАЛІНА”

“Мы жывыя, пакуль жывая памяць”. Навучэнцы і педагогі Ліноўскай сярэдняй школы наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь” і гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.
Хатынь… Гэтую вёску ўжо не знайсці на карце Беларусі. Увесну 1943 года яна разам з усімі жыхарамі была знішчана фашыстамі. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. На месцы спаленых дамоў быў створаны мемарыяльны комплекс з аднайменнай назвай “Хатынь”. Мемарыял стаў сімвалам для ўсёй краіны, для ўсіх знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны пасёлкаў і вёсак. І сёння, успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы іншых беларускіх вёсак, сцёртых з карты жорсткасцю нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзеці акунуліся ў той далёкі і страшны час – час Вялікай Айчыннай вайны.
У час наведвання гісторыка-культурнага комплекса “Лінія Сталіна” навучэнцы пазнаёміліся з усёй экспазіцыяй, якая якая стаяла на ўззбраенні ў розныя гады: ваеннай тэхнікай, артылерыяй, танкамі, авіяцыяй, стралковай зброяй.
Падчас экскурсіі  агледзелі адрэстаўрыраваныя доты (доўгачасовыя агнявыя кропкі) з артылерыйскімі баявымі разлікамі, кулямётамі, снарадамі і іншай адпаведнай атрыбутыкай, прайшлі па траншэях і змаглі ўявіць, як падчас баявых дзеянняў па іх перасоўваліся салдаты. Экспазіцыя ваеннай тэхнікі, артылерыі, авіяцыі і зброі вельмі ўразіла дзяцей і дарослых.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Музей истории вычислительной техники
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!