Акцябратамі мы сталі!
Сям’я піянераў дружыны імя Васіля Бортніка папоўнілася 25 акцябратамі. Вучні другіх класаў далі абяцанне быць добрымі, сумленнымі, спагадлівымі, справядлівымі – быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Вучні вандравалі па промнях акцябрацкай зорачкі, спыняліся на сузор’ях Радзімы, Здароўя і Спорту, на Інтэлектуальным і Экалагічным сузор’ях. Ва ўрачыстай абстаноўцы педагог-арганізатар і класныя кіраўнікі ўручылі другакласнікам акцябрацкія зорачкі.
Пакінуць адказ