АЛІМПІЙСКАЯ СПАРТЛАНДЫЯ “МАМА, ТАТА, Я – СПАРТЫЎНАЯ СЯМ’Я”
У суботу, 19 лютага, у ДУА “Ліноўская СШ” прайшла спартландыя «Тата, мама, я — спартыўная сям’я» да Дня ахоўніка Айчыны, у якой прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў разам з бацькамі і старэйшымі братамі і сёстрамі. Сабралася нямала гледачоў, якія прыйшлі падтрымаць удзельнікаў гэтай займальнай спартыўна-забаўляльнай праграмы. Мерапрыемства пачалося з каманднага прывітання.
Бацькі і дзеці прымалі ўдзел у спартыўных конкурсах, дзе патрабаваліся спрыт, згуртаванасць і воля да перамогі. Поспех каманды залежаў ад хуткасці і спрыту як дзяцей, так і дарослых. Таму хварэлі і перажывалі адзін за аднаго ўсе.
Гэта спартыўнае свята паказала, што мамы, таты і дзеці ўмеюць працаваць як адна каманда: з запалам, весялосцю і падтрымкай адзін аднаго.
У заключэнне спартыўнага сямейнага свята ўсе каманды былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Пакінуць адказ