Выстава-прэзентацыя «Карусель творчасці»
У суботу, 29 красавіка, у школе прайшла выстава-прэзентацыя «Карусель творчасці». У гэты дзень навучэнцы паказалі вынікі сваіх заняткаў у школьных аб’яднаннях па інтарэсах. Удзельнікі гуртка “Умелыя ручкі» прадставілі на агляд творчыя працы, вырабленыя з розных матэрыялаў, фальклорна-этнаграфічны гурток «Лінькі» прадэманстраваў на сцэне народны абрад «Вялікдзень», Тэатр моды «Эпіцэнтр» – музычную казку «Рэпка», а «Lingua» пазнаёміла гледачоў з тэатралізаванай пастаноўкай на нямецкай мове «Дванаццаць месяцаў».
Дзелавую гульню «Калі ў класе канфлікт» з сямікласнікамі правяла педагог сацыяльны Папека С.Ул.
Пакінуць адказ