Вялікай перамозе – 75!
Для нашай краіны дата 9 мая напоўнена асаблівым сэнсам. Гэта святая памяць пра тых, хто загінуў на полі бітвы. Гэта наша гісторыя, наш боль … 1418 дзён і начэй Вялікай Айчыннай вайны былі напоўнены непапраўнымі стратамі і разбурэннямі, смуткам па роднай зямлі, разарванай агнём і металам. Нарэшце, вясновым днём 9 мая 1945 года савецкі салдат перамог у самай складанай бітве. Менавіта ў гэты дзень доўгачаканае слова “Перамога!” прагучала ў розных кутках Беларусі. З таго памятнага мая прайшлі дзесяцігоддзі. Цэлыя пакаленні выраслі. Для іх Вялікая Айчынная вайна – гэта далёкая гісторыя. Але сумленне і абавязак тых, хто загінуў і перажыў вайну, ніколі не дазволяць нам забыць гэты гераічны і трагічны перыяд.
Наш абавязак перад пакаленнем пераможцаў – захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, не пакінуць у забыцці ніводнага мёртвага салдата, аддаць даніну павагі за гераічны подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне жывым ветэранам вайны і працоўнага фронту.
Падрыхтоўка да свята ў нашай школе пачалася з удзелу вучняў і настаўнікаў у рэспубліканскім фестывалі-конкурсе творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы”. Вянкі былі ўскладзены да мемарыяльнага помніка загінуўшым у 1941 – 1945 гг. аднавяскоўцам у в. Аранчыцы.
Для школы ўжо стала добрай традыцыяй на працягу многіх гадоў займацца добраўпарадкаваннем воінскіх пахаванняў, мемарыялаў. У рамках аперацыі “Абеліск”, “Кветкі Перамозе” вучнямі школы прыбрана і добраўпарадкавана тэрыторыя каля помніка загінуўшым аднавяскоўцам у в. Аранчыцы і каля брацкай магілы на могілках в. Аранчыцы: сабраны бытавой смецце, сухія галінкі, праведзена праполка кветнікаў і рабатак, прыбрана расліннасць з тратуарнай пліткі на тэрыторыі мемарыяла, высажаны кветкі.
З мэтай увекавечвання памяці аб удзельніках і ветэранах Вялікай Айчыннай вайны вучні ўдзельнічалі ў адкрытым конкурсе “Мы будзем памятаць!”
Вучні 7 класа прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па фларыстыцы “Кветкі Перамогі”. У намінацыі “Гірлянда Перамогі” Хмялеўская Ганна і Гоман Вераніка разам з педагогам дадатковага выхавання Жвалікоўскай Н.А падрыхтавалі вянок і ўсклалі да мемарыяльнага помніка загінуўшым у 1941 – 1945 гг. аднавяскоўцам у в. Аранчыцы. У намінацыі “Букет ветэрану” Гарасімчук К. разам з Грыцэвіч Г.А. падрыхтавалі прыгожы і “смачны” букет, якім павіншавалі ветэрана Бальцэвіча Паўла Васільевіча.
На пярэдадні свята Перамогі ў фае школы былі арганізаваны музычныя перапынкі “Песні Вялікай Перамогі!”, КТС “75-ы пераможны май”, а актывісты грамадскіх аб’яднанняў “БРПА” і “БРСМ” адправілі святочныя паштоўкі ветэранам, удзельнікам працоўнага фронту, дзецям вайны, сем’ям загінуўшых салдат. Вучні выразілі ўдзячнасць за подзвіг, за патрыятызм, за веру, за гераізм і ад усяго сэрца пажадалі ім мірнага неба, дабра, здароўя і доўгіх шчаслівых гадоў жыцця.
Пакінуць адказ