Віншаванне з Днём абаронца Айчыны
23 лютага ўся ўвага жаночай паловы калектыву нашай школы была накіравана на мужчын, якія дружным саставам сабраліся ў бібліятэцы прымаць шчырыя віншаванні з Днём абаронца Айчыны.
Бяскроўны А.В., Гук А.І., Рэчыц А.Л., Антановіч В.І., Шука А.І., Гадун Л.А., Рэвенька Д.М., Трубінаў А.Ю., Рэвенька М.М. прымалі шчырыя пажаданні з нагоды свята з вуснаў дырэктара, намесніка, старшыні прафкама, настаўнікаў, работнікаў сталовай. Завяршылася мерапрыемства гумарыстычнай віктарынай і ўручэннем сувеніраў.