глядзі і памятай!
13 мая ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» ў класных калектывах навучэнцаў 8-11 класаў Ліноўскай школы прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Глядзі і памятай» (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны). Прапанаваныя пытанні інфармацыйных блокаў “Перад памяццю час бяссільны” і “Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон “Глядзі і памятай”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны” навучэнцы абмеркавалі з удзелам класных кіраўнікоў, госцем мерапрыемства Мышкевічам С. М., старшым дзяржаўтаінспектарам.
У ходзе мерапрыемства была акцэнтавана ўвага на подзвіг воінаў Брэсцкай крэпасці, які стаў першым крокам савецкага народа на шляху да Перамогі, на важнасць захавання памяці аб падзеях вайны, каб падобнае ў гісторыі больш не паўтарылася. Навучэнцы адказалі на шэраг пытанняў, якія тычацца юбілейнай даты-80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Асаблівая ўвага прысутных была звернута на словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: “як толькі мы гэта забудзем, мы зноў акунемся ў хаос, дэстабілізуем краіну, мы спарадзім новую вайну. Вось таму мы сёння раніцай прыйшлі сюды, каб ніколі не паўтарылася тое, што было тут. Гэта не проста радавы рытуал. Гэта памяць для таго, каб мы з вамі, нашы дзеці ніколі не сутыкнуліся з такой бядой”.
У рамках работы па другім тэматычным блоку старшакласнікі адзначылі, што мастацкія фільмы пра вайну нікога не пакідаюць абыякавымі і дазваляюць гледачу пагрузіцца ў атмасферу тых гадоў, паставіць сябе на месца кінагерояў, задумацца над такімі вечнымі каштоўнасцямі, як вернасць Радзіме, свабода, справядлівасць, сяброўства, каханне.
У ходзе рэалізацыі кроку 3 “мы дзейнічаем” вядучы падвёў вынікі мерапрыемства. Дзеці абмеркавалі актуальнасць тэмы сённяшняй гутаркі. І прынялі рашэнне працягваць прагляд і абмеркаванне фільмаў з кожнага тэматычнага блока ў рамках кіналекторыяў, у тым ліку ў шосты дзень тыдня.
Пакінуць адказ