Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту
У рамках праекта “ШАГ” адбылася сустрэча навучэнцаў Ліноўскай школы з намеснікам камандзіра па ідэалагічнай рабоце в/ч 39212 Паўлавым С.М. Сяргей Мікалаевіч звярнуўся да слухачоў з прывітальным словам. Коратка нагадаўшы этапы фарміравання і станаўлення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ён выказаў упэўненасць, што цяперашняе пакаленне юнакоў і дзяўчат будзе захоўваць і прымнажаць слаўныя традыцыі свайго народа, паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы, адзначыў, што святы абавязак кожнага чалавека – любіць сваю краіну.
Юнакі і дзяўчаты паглядзелі відэаролікі аб прэстыжы службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, даведаліся аб гісторыі заснавання Ваеннай акадэміі, сямі факультэтах, на якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка курсантаў: агульнавайсковым, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйным, унутраных войск, ракетных войск і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.
Сумесныя мерапрыемствы такога ўзроўню дапамогаюць сфарміраваць у школьнікаў станоўчае і ўсвядомленае стаўленне да Узброеных Сіл, выхоўваць грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы.
Пакінуць адказ