Гульня “Зарніца”
У нашай школе склалася добрая традыцыя – перад святам Перамогі праводзіць гульню “Зарніца”. Гэты год не стаў выключэннем. З 7 этапаў складалася гульня: “Размінка”, “Закончы пасловіцу”, “Спартыўны”, “Піянерскі”, “Шыфроўка”, “Складзі малюнак”, “Адкажы на пытанні”, “Завяршы прымаўку”. Дзве каманды “Арол” і “Маланка” набралі роўную колькасць балаў. За актыўны ўдзел былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.