Гурток “Умелыя ручкі”
Кожную суботу запрашае вучняў школы гурток “Умелыя ручкі”, кіраўніком якога з’яўляецца Жвалікоўская Наталля Аляксандраўна. Гурток працуе ў школе не першы год. Заняткі гуртка вучні наведваюць з задавальненнем. Наталля Аляксандраўна змагла захапіць усіх творчасцю. Дзеці з добрым настроем ідуць на кожны занятак, ствараюць шэдэўры і радуюцца вынікам сваёй дзейнасці. Наталля Аляксандраўна навучыць, як зрабіць ляльку, веласіпед-сувенір з каляровых нітак, і прыгожых птушак пасадзіць у клетку, зробленую сваімі рукамі, і вясёлыя сланечнікі заўсміхаюцца ў кампазіцыі.
Свае падзелкі вучні з радасцю дораць адзін аднаму і сваім сябрам.
Па словах самой Наталлі Аляксандраўны, на зянятках выкарыстоўваецца падручны матэрыял, таму заняткі не патрабуюць вялікіх матэрыяльных затрат. Вельмі добра, што гэта дзейнасць выклікае ў дзяцей радасць і задавальненне. Усе дзеці ад прыроды творцы, фантазёры, выдумшчыкі. Правільна арганізаваць і накіраваць дзіцячую творчую дзейнасць – задача гуртка “Умелыя ручкі”. Змайстраваць ляльку, падзелку, у якую ўклалі сваю душу, фантазію – такая праца дорага каштуе. Вялікая радасць для кожнага дзіцяці – убачыць вынікі сваёй працы.