Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
З 10 па 24 лютага ў школе праходзіць дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Захоўваем мінулае, паважаем сучаснасць, ствараем будучыню”.
Адно з мерапрыемстваў у яе рамках, якое прайшло 15 лютага, было прымеркавана да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Піянерская дружына імя В.Бортніка правяла збор “Жывая памяць”.
Падчас мерапрыемства гучалі патрыятычныя песні, рабяты падрыхтавалі хвалюючую літаратурна-музычную кампазіцыю, якая не аставіла раўнадушнымі ні вучняў 5 – 8 класаў, ні настаўнікаў, ні ганаровага госця – воіна-інтэрнацыяналіста, нашага земляка, жыхара аграгарадка Лінова Юрыя Афанасьевіча Ільяшэвіча.
Пакінуць адказ