Дзень без аўтамабіля
Дзень без аўтамабіля
У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які праходзіў у Брэсцкай вобласці з 16 па 22 верасня, у школе прайшла экалагічная акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Мэта яе – прыцягнуць увагу да праблемы негатыўнага ўздзеяння аўтамабіляў на акаляючае асяроддзе.
У 1 – 11 класах прайшлі класныя гадзіны, падчас якіх навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, мерапрыемствамі, што праводзяццаў гэты дзень, выказалі асабістыя думкі аб ідэі адказу ад карыстання аўтамабілямі і пераходу на экалагічныя віды транспарту.
Аб далучэнні школьнікаў да акцыі “Дзень без аўтамабіля” сведчылі падрыхтаваныя імі эмблемы зялёнага колеру з дэвізам-заклікам да здаровага ладу жыцця.