Дзень карысных спраў
Дзень карысных спраў 16 красавіка быў насычаны.
Вучні 9-11 класаў удзельнічалі ў акцыі “Абеліск” – прыбралі тэрыторыю каля мемарыяльнага помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчынай Вайне аднавяскоўцам у в. Аранчыцы.
Вучні 5-6 класаў прыбралі месца адпачынку калая возера Мелеш ад леташняй травы, сухога вецця і смецця.
Удзельнікі гуртка “Умелыя ручкі” разам з кіраўніком Жвалікоўскай Н.А. падрыхтавалі выставу творчых работ “Карусель творчасці”
Для бацькоў вучняў 9-11 класаў службай СППС была праведзена кансультацыя “Узаемадзеянне дзяцей і бацькоў пры выбары прафесіі”.