Дзень пазітыву
Да дня прафілактыкі суіцыдальных спроб 10 верасня спецыялістамі СППС арганізаваны тэматычны дзень пазітыву ці ўсміхніцеся жыццю – вы яму падабаецеся. Дэвіз дня: не губляйце добры настрой – бо нехта падбярэ. Па ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны па тэмах “Хай заўжды буду я! і “Каштоўнасці жыцця”, псіхалагічны трэнінг самапазнання і дзелавая гульня “Жыццё дадзена на добрыя справы” для старшакласнікаў. Педагог сацыяльны запрасіла бацькоў навучэнцаў 7-9 класаў на кансультацыю па тэме ”Гэты цяжкі падлеткавы ўзрост”. Завяршыўся дзень парадам малюнкаў на асфальце “Сонечны настрой.”