Дзень талентаў. Субота 30.02
Дзень талентаў запрасіў вучняў 1-4 класаў на гульню “Адгадай мелодыю”. Удзельнікам трэба было не проста адгадаць словы песні ці мелодыі, але і зрабіць гэта як мага хутчэй, каб абагнаць саперніка. Мелодыі былі сабраны па раздзелах “Аб матулі”, “Школьныя”, “Аб раслінах”, “Аб жывёлах”, “Пра дружбу” і іншыя. Было весела і цікава.
Вучні 9-11 класаў прымалі ўдзел у раённым этапе абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” з Юр’еўскім абрадам “Абход поля”. Журы і гледачы мелі магчымасць убачыць танец “Абэрак”, карагоды, пачуць мясцовыя Юр’еўскія песні.
У конкурсе даследчых работ прымала ўдзел работа “Каравай”, падрыхтаваная ўдзельнікамі гуртка “Лінькі” (кіраўнік Бяскроўная Л.А.)
Вучні 1-8 класаў зляпілі снегавіка, а вярнуўшыся ў класы, зрабілі аплікацыю “Снегавік”.