Дзе чыста, там і душа радуецца!
14 красавіка ў Ліноўскай школе прайшоў суботнік, у якім прынялі ўдзел педагогі, супрацоўнікі школы і вучні. Для правядзення суботніка па ачыстцы тэрыторыі быў складзены план мерапрыемстваў генеральнай уборкі, за кожнай групай быў замацаваны ўказаны ўчастак тэрыторыі, праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі падчас працы на суботніку.
Усе з радасцю прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, перакопвалі, рыхлілі клумбы, абкопвалі, бялілі дрэвы, падмяталі, падграбалі школьны стадыён, двор. Сумеснымі намаганнямі школьная тэрыторыя стала чыстай і прыгожай. Выдатнае надвор’е спрыяла добраму настрою і працаздольнасці.
Суботнік прайшоў вельмі натхнёна і актыўна.
Пакінуць адказ