Дзіця – пасажыр, дзіця – пешаход, дзіця – вадзіцель
26 лютага для бацькоў 1-4 класаў Ліноўскай школы праведзена прафілактычная гутарка “Дзіця – пасажыр, дзіця – пешаход, дзіця – вадзіцель”. Разам з бацькамі былі абмеркаваны правілы паводзін малодшых школьнікаў у час руху па дарозе, пры пераходзе праезжай часткі і чыгункі. Ім дадзены рэкамендацыі па правільным выкарыстанні дзецьмі веласіпедаў, скейтаў, ролікавых канькоў, а таксама паўторна нагадана аб адказнасці законных прадстаўнікоў за парушэнне дзецьмі ПДР.
Пакінуць адказ