З часопісам «Юный спасатель» весела і цікава!
22 лістапада ў гасцях у навучэнцаў Ліноўскай сярэдняй школы пабывала карэспандэнт рэдакцыі часопіса «Юный спасатель» Ірына Маліцкая і Ліпко О.В., старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пружанскага РАНС.
У рамках падпісной кампаніі Ірына Алегаўна распавяла дзецям пра магчымасці, якія раскрываюцца перад падпісчыкамі выдання, і якія выдатныя прызы можна атрымаць ад рэдакцыі. Вучні ўжо добра знаёмыя з часопісам «Юный спасатель», выпісваюць яго і ўдзельнічаюць у конкурсах, якія праводзіць рэдакцыя.
Карэспандэнт падрыхтавала для школьнікаў захапляльныя спаборніцтвы, дзеці змаглі праверыць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. З вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні, якія дапамаглі яшчэ бліжэй пазнаёміцца з часопісам «Юный спасатель». За правільныя адказы яны атрымлівалі памятныя падарункі ў выглядзе налепак, паветраных шароў, нататнікаў і іншых карысных прызоў з сімволікай любімага выдання.
Тыя, хто яшчэ не стаў сталым чытачом часопіса, падчас сустрэчы зацікавіліся займальным светам гісторыі службы выратавання, асноў бяспекі жыццядзейнасці і пажарнай бяспекі і паабяцалі заўсёды выконваць меры засцярогі.
Сустрэча з часопісам «Юный спасатель» прайшла ярка і цікава. Вучні падзякавалі карэспандэнту за сустрэчу і паабяцалі ўдзельнічаць ва ўсіх конкурсах, якія праводзяцца часопісам.
Пакінуць адказ