Кансультаванне педагогаў школы па тэме “Як разгледзець суіцыдальныя прыкметы у падлеткаў?”
У рамках тыдня прафілактыкі шкодных звычак педагог сацыяльны Папека С.У. правяла кансультаванне педагогаў школы па тэме “Як разгледзець суіцыдальныя прыкметы у падлеткаў?”
Настаўнікі актыўна абмяркоўвалі хвалюючыя пытанні, выказвалі свае меркаванні пра паводзінкавыя і славесныя прыкметы суіцыдэнтаў, разглядалі прыклады, якія можна выкарыстоўваць у гутарцы з суіцыдальным падлеткам. Пад час кансультацыі былі выпрацаваны адзіныя падыходы спецыялістаў СППС і педагогаў да ацэнкі суіцыдальнай рызыкі падлеткаў, а таксама алгарытм дзеянняў пры выяўленні такіх фактараў.