КАНІКУЛЫ – ГЭТА ЗДОРАВА!
КАНІКУЛЫ – ГЭТА ЗДОРАВА!
Канікулы – гэта заўсёды радасць, вяселле і адпачынак. У вучняў Ліноўскай СШ вясеннія канікулы былі насычаны рознымі мерапрыемствамі. Гэта і экскурсіі ў Пружанскі Лядовы палац, Пружанскі палацык, к/р “Спадарожнік”, Пружанскую дзіцячую бібліятэку, гульня “Лазертаг”, у г. Брэст, дзе наведалі Музей чыгуначнага транспарту, к/р “Беларусь”, зімні сад пры УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Брэсцкі тэатр лялек.
У школе для вучняў былі арганізаваны такія мерапрыемствы, як гульня-падарожжа “У свеце птушак”, спартландыя “Вясёлыя старты”, імітацыйны практыкум “Асцярожна – наркотыкі”, “Казачная эстафета”, занятак з элементамі трэнінга “Я вучуся быць ветлівым”, творчая майстэрня “Птушыны інтэрнат” і інш.
Удзельнікі фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Лінькі” паказалі для выхаванцаў Ліноўскага д/с тэатралізаванае прадстаўленне “Саракі – свята птушак”, а таксама ў суботу наведалі Аранчыцкі дом фальклора.
Навучэнцы школы мелі магчымасць наведаць мерапрыемствы, якія падрыхтавала для іх Ліноўская сельская бібліятэка: гадзіна чытацкіх задавальненняў “Чытаць – гэта яшчэ і весела”, літаратурная віктарына “Літаратурная планета”, конкурс чытальнікаў “Байка ад дзеда Кандрата”, свята кнігі “Гэты цуд называецца кніга!”