КАРЫСНЫЯ ЗІМОВЫЯ КАНІКУЛЫ
З 28 снежня пачаў сваю работу прышкольны лагер “Чараўнік”. Адкрыццё лагернай змены прайшло весела і цікава. Дзеці з задавальненнем паказалі свае таленты, удзельнічалі ў конкурсах у час забаўляльнай праграмы “Новы год усё бліжэй, бліжэй!” Гадзіна АБЖ “Чыстыя рукі – твая абарона” дапамагла дзецям у гульнявой форме паўтарыць і запомніць асноўныя правілы асабістай гігіены.
Новы год – самая доўгачаканая пара ў дзяцей. Яны з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у свяце “Навагодні серпанцін”, дзе атрымалі магчымасць падарожнічаць у казку разам з Бабай Ягой, дамавым Кузяй, Пачварай, добрымі феямі.
На працягу лагернай змены дзеці ўдзельнічалі ў такіх мерапрыемствах, як гульнявая праграма “Весялімся, не сумуем, Новы год сустракаем”, круглы стол “Традыцыі Ражства і Новага года ў Германіі”, пазнавальная гульня “Я і мае правы”, турнір “Прыхільнікі шашак і шахматаў”, гульня-віктарына “Зімушка-зіма”, спартыўнае свята “Вас выклікае Спартландыя”, спартыўная гульня “Піянербол – гэта здорава!”, гульні на свежым паветры “Гульнявое асарці”.
Давялося пабываць і ў гасцях! Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла нашых рабят на калядную суматоху “Ах, Калядачкі, хадзіце к нам” з удзелам фальклонага гурта “Бабіна лета” і настаяцеля Аранчыцкай Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы айца Аляксандра. Час праляцеў вельмі хутка і весела. Пачалося мерапрыемства аповедам загадчыцы Ліноўскай СБ пра свята Каляды. Потым паглядзелі, як калядавалі ў нашай мясцовасці – удзельніцы гурта “Бабіна лета” паказалі абрад “Каляды”, далей гулялі ў беларускія народныя гульні. Айцец Аляксандр расказаў пра Ражство, павіншаваў усіх з навагоднімі святамі і ўручыў удзельнікам і гасцям салодкія падарункі.
Пакінуць адказ