ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

Краязнаўчая экскурсія “Таленавітыя землякі Пружаншчыны”

У час вясенніх канікул вучні 7 класа Ліноўскай школы наведалі майстэрню вядомай нашай таленавітай зямлячкі Кулецкай М. М. Марыя Кулецкая — адзіны ў Пружанскім раёне ўладальнік звання «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Марыю Кулецкую можна назваць сапраўднай жывой энцыклапедыяй народнай творчасці. Вязанне, пляценне, у тым ліку карункаў, разьба, стварэнне саламяных “павукоў” – яшчэ аднаго традыцыйнага  абярэга дома — які збіраў усю дрэнную энергію, – усё гэта вывучыла народны майстар. Але самае важнае — тое, што яна перадае свае ўменні іншым. Бо той жа роспіс па шкле быў практычна страчаны, а дзякуючы намаганням Марыі Мікалаеўны і іншыя майстры асвойваюць гэтую тэхніку. Амаль забытыя вясковыя традыцыі не адышлі ў нябыт, а наадварот, іх пераймаюць сучасныя дзеці.

У гісторыю беларускага народнага мастацтва яна  перш за ўсё ўвойдзе як майстар, які адрадзіў і захаваў для нашчадкаў роспіс па шкле. Яна адпраўлялася ў экспедыцыі па Пружанскім раёне, знаходзіла гэтыя “шклінкі-маляванкі”, вывучала манеру, почырк і тэхніку малявання старых майстроў, невядомых народных мастакоў. У сваіх работах Марыя Мікалаеўна імкнецца захаваць “фішкі” старых майстроў: у якасці падкладкі выкарыстоўвае фальгу, а кожную працу абрамляе чорнай рамкай, якую наносіць выключна пяром-зорачкай і чорнай тушшу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам