Кірмаш прафесій маіх бацькоў
Напярэдадні жаночага дня шасцікласнікі вырашылі незвычайна павіншаваць сваіх матуль і бабуль: яны расказвалі аб іх прафесіях пры дапамозе прылад працы, неабходных людзям пэўных прафесій , выкарыстоўваючы загадкі, рэбусы, галаваломкі, гумарыстычныя гісторыі. Асаблівая ўвага была удзелена прафесіям швачкі, повара і вышывальшчыцы. Вучні арганізавалі выставу работ сваіх бацькоў.