Мілыя нашы жанчыны! Віншуем вас з надыходзячым святам – 8 Сакавіка!
Мілыя нашы жанчыны! Віншуем вас з надыходзячым святам – 8 Сакавіка! Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, асабістага шчасця, узаемаразумення і заўсёды веснавога настрою!
Такімі словамі пачалі святочную віншавальную праграму мужчыны нашага калектыву. У гэты дзень гучала шмат вершаваных радкоў, песень, гумарэсак. Усе жанчыны атрымалі падарункі, а закончылася свята вялікім канцэртам, падрыхтаваным сіламі навучэнцаў школы і работнікаў Ліноўскага Дома Культуры.