Настаўнікі! Са святам!!!
Настаўнікі! Са святам!!!
Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі – гэта Дзень настаўніка! Для кожнага прадстаўніка прафесіі, звязанай з навучаннем, гэтае свята — адзін з найбольш значных і ўрачыстых. У гэты дзень настаўніка прымаюць віншаванні ад сваіх выхаванцаў, якія дораць ім кветкі і падарункі, ладзяць канцэрты. Настаўнік – гэта не толькі чалавек, які навучае навукам але яшчэ і носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку. Настаўнікі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію – выхаванне маладога пакалення. Іх веды і вопыт, пераемнасць традыцый і наватарства ляжаць у аснове кожнай школы. Мы заўсёды вельмі патрабавальныя да сваіх настаўнікаў. Хочам, каб яны валодалі ўсёй паўнатой веды, былі тактоўныя і мудрыя, ветлыя і паблажлівыя. І, вядома ж, жадаем, каб наш настаўнік заўсёды быў у добрым настроі. Пра тое ж, што настаўніку патрэбна наша асабістая падтрымка, часцяком забываем … Але сёння хочацца пажадаць усім настаўнікам добрага здароўя, міру, дабрабыту. А таксама нястомнага пошуку ісціны і веды, паразумення ў калектыве і ўдзячных, дапытлівых вучняў!