Нашчадкі традыцый
27-28 красавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцыйны”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.
Арганізатарамі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў праводзіўся з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання вучняў праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных традыцый, развіцця дзіцячага даследчага творчасці.
130 юных даследчыкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі сабраліся ў сталіцы, каб прадставіць свае праекты.
У рамках праграмы заключных мерапрыемстваў адбыліся ўрачыстае адкрыццё, творчая прэзентацыя лепшых даследчых праектаў (прадстаўлены 21 праект) у намінацыях: “Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць”, “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць”, “Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць (інтэграваныя праекты)”.
Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь II ступені ўзнагароджаны праект “Юр’еўскі абрад “Абход поля” ў вёсках Лінова і Аранчыцы” Гоман Веранікі, навучэнкі фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Лінькі”, педагог Бяскроўная Людміла Аляксандраўна, настаўнік ДУА “Ліноўская сярэдняя школа”. ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!
Пакінуць адказ