На мінулым тыдні Пружаны прымалі гасцей – удзельнікаў фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”
На мінулым тыдні Пружаны прымалі гасцей – удзельнікаў фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. На музычных пляцоўках г. Пружаны і аграгарадка Лінова жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з самабытнымі калектывамі Брэсцкай вобласці, а таксама Польшчы і Славеніі.
У склад дэлегацыі Пружаншчыны на форуме увайшоў і наш фальклорны калектыў “Лінькі” – неаднаразовы пераможца “Радаводу” мінулых гадоў. На сёлетнім свяце яго ўдзельнікаў віншавалі з чарговай узнагародай – дыпломам 3 ступені галоўнага упраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Пакінуць адказ