ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Не я б’ю, вярба б’е…

Не я б’ю, вярба б’е…

Вярба пачынае цвісці вельмі рана, але гэтыя кветкі незвычайныя. Невялічкія шэрыя пупышкі на галінках нагадваюць поўсць ката ці маладой авечкі, таму ў народзе цвітучую вярбу яшчэ называюць «коцікамі», «авечкамі» ці «барашкамі». Усходнія славяне ўшаноўвалі вярбу за тыдзень да Вялікадня – у Вербную ня­дзелю.

Не я б'ю, вярба б'е…

Не я б’ю, вярба б’е…

 

Асноўнай абрадавай падзеяй гэтага святочнага дня стала наведванне царквы з мэтай асвяціць галінкі вярбы, якім прыпісваліся шматлікія магічна-аздараўленчыя ўласцівасці. Звычай асвячаць галінкі дрэва вядомы са старажытных часоў у многіх народаў свету. Асноўны яго сэнс – дрэва, якое раней за іншыя адгукваецца на веснавое цяпло, на прабуджэнне зямлі, павінна перадаць сваю моц, здароўе, прыгажосць чалавеку і хатнім жывёлам.

Галінкі вярбы рыхтавалі зага­дзя. Звязвалі ў пучкі па тры ці пяць і ўпрыгожвалі кветачкамі з каляровай паперы або нават кветкамі, спецыяльна нарыхтаванымі і

засушанымі з лета, а таксама рознакаляровымі стужкамі. Той, хто прыносіў дадому па­свечаныя галінкі, злёгку сцёбаў імі ўсіх дамачадцаў, перш за ўсё дзетак, і прыгаворваў:

Не я б’ю, вярба б’е,
За тыдзень – Вялікдзень.
Хвора ў лес на верас,
А здароўе ў косці!

Вось і ўдзельнікі гуртка “Умелыя ручкі” разам з кіраўніком Жвалікоўскай Н.А. рыхтаваліся ў гэтую суботу да Вербнай нядзелі: рабілі галінкі вярбы.

Не я б'ю, вярба б'е… Не я б'ю, вярба б'е… Не я б'ю, вярба б'е…

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ