Пазнаваўчыя мерапрыемствы падрыхтавалі спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы да Сусветнага дня здароўя
Пазнаваўчыя мерапрыемствы падрыхтавалі спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы да Сусветнага дня здароўя. Навучэнцы 5-6 класаў удзельнічалі ў гульні-спаборніцтве “Я выбіраю здароўе”, дзе паказалі свае веды пра здаровы лад жыцця і зрабілі выбар на карысць здароўя, якое неабходна захоўваць і ўмацоўваць. Для 7-8 класа быў арганізаваны прафілактычны занятак па тэме “Піўны алкагалізм”. Падлеткам была прапанавана прэзентацыя аб шкодным уздзеянні алкаголю і гульнёвы блок “Як не трапіць на піўны кручок?”, а таксама сцвярджэнне “Праўда ці міф?”
Пакінуць адказ