Прафілактычная акцыя “Здароўю зялёнае святло”
7 красавіка спецыялістамі СППС сумесна з бібліятэкарам Барташ Т.Г. і настаўнікам фізічнай культуры Рэчыцам А.Л. была праведзена прафілактычная акцыя “Здароўю зялёнае святло”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. Вучні абмеркавалі праблемы здаровага харчавання, адказалі на пытанні “смачнай” віктарыны, паглядзелі відэа-ролік “Ералаш”, гулялі ў рухомыя гульні, адгадалі “спартыўныя” загадкі, удзельнічалі ў “зялёнай” эстафеце “Падары шарык”. Сонечнае надвор’е спрыяла цудоўнаму настрою дзяцей.
Пакінуць адказ