Раённы этап VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”
19 сакавіка ўдзельнікі гуртка “Лінькі” прынялі ўдзел у раённым этапе VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. У намінацыі “Фальклорны тэатр” удзельнікі прадставілі журы абрад “Упрыгожванне каравая”. У намінацыі “Выстава аўтэнтычных рэчаў “Музейны куток” – “Ручнік – багацце бабулінага куфра”. У ІІІ раённым конкурсе дзіцячых навукова-даследчых работ “Фальклорная спадчына” па выніках фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі сваёй мясцовасці ў рамках VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод” была прадстаўлена даследчая работа Гоман Веранікі “Абрад “Зажынкі” ў вёсках Лінова і Аранчыцы”. Кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Лінькі” Бяскроўная Людміла Аляксандраўна.
Пакінуць адказ