Суботні дзень 13 лютага …
Суботні дзень 13 лютага пачаўся ў нашай школе мерапрыемствам, прысвечаным ІІ юнацкім Алімпійскім гульням у Ліліхамеры. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца са складам беларускай зборнай, з відамі спорту, у якіх юныя спартсмены будуць спаборнічаць.
У бібліятэцы была арганізавана выстава “Трагедыя і доблесць Афгана” да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў вучнямі 9-11 класаў і бібліятэкарам Барташ Т.Г.
Для бацькоў вучняў 5-7 класаў была арганізавана педагогам сацыяльным тэматычная кансультацыя “Калі вы заклапочаны лёсам чужога дзіцяці”. Святлана Уладзіміраўна расказала аб ролі бацькоў у лёсе дзяцей, паведаміла аб асаблівасцях замяшчальнай сям’і, працэдуры ўсынаўлення, бацькам былі дадзены рэкамендацыі па зносінах з прыёмнымі дзецьмі.
Вучні 1-4 удзельнічалі ў вусным часопісе “У сяброўстве – моц!”. Яны чыталі і абмяркоўвалі вершы, успаміналі прыказкі і прымаўкі аб дружбе, удзельнічалі ў інсцэніроўцы, віктарыне, складалі “Кветку дружбы”.