Сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Глебавым Мікалаем Іванавічам
5 мая ў Ліноўскай школе адбылася сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Глебавым Мікалаем Іванавічам. Ён расказаў аб пачатку вайны, аб каварных планах фашыстаў, аб патрыятызме і гераізме савецкага народа. Ветэран успомніў цяжкія, суровыя ваенныя часы, падзяліўся ўспамінамі аб тых пачуццях, якія адчувалі нашы салдаты ў час вялікай Перамогі – 9 мая 1945 года.
Вучні павіншавалі ветэрана з надыходзячым святам і 95-годдзем, прачыталі ветэрану вершы, праспявалі песню, якую падхапіў сам ветэран.