сябруем з законам
З мэтай прафілактыкі злачыннасці ў маладзёжным асяроддзі, іншых правапарушэнняў і злачынстваў, якія ўчыняюцца непаўналетнімі, 30 верасня 2021 ў школе была арганізавана сустрэча навучэнцаў з прадстаўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх Пружанскага РАУС.
Участковы інспектар Д. С. Таразевіч яшчэ раз нагадаў аб паводзінах навучэнцаў у пазаўрочны час, аб адказнасці за ўчыненне такіх злачынстваў, як крадзеж, рабаванне, вымагальніцтва, нанясенне цялесных пашкоджанняў, закрануў пытанні паводзін навучэнцаў у школе і грамадскіх месцах, паважлівага і карэктнага стаўлення школьнікаў да настаўнікаў, дарослых і аднагодкаў, пагаварыў аб адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў і злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, аб правілах бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню недапушчэння ўжывання алкаголю, наркатычных рэчываў. Таксама Дзмітрый Сяргеевіч спыніўся на неабходнасці выканання навучэнцамі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак. Гутарка грунтавалася на канкрэтных прыкладах і фактах з прафесійнай дзейнасці ІСН.