тыдзень Бяспекі “за бяспеку – усе разам!”
вучэбны тыдзень у Ліноўскай СШ прайшоў пад дэвізам “За бяспеку – усе разам!” Ён аказаўся яркім і насычаным. У рамках Тыдня для вучняў 1-11 класаў былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: “Азбука бяспекі на дарозе” з героямі мультыплікацыйных фільмаў (1 кл.), кл.гадзіна “Паважай правілы ПДД” (2-4 кл.), тэматычная класная гадзіна “Выконваеш правілы – робіш правільна!”, інтэлектуальныя спаборніцтвы “Мы ведаем усё пра бяспеку”, кніжная выстава ў школьнай бібліятэцы “Азбука бяспекі”.
Пакінуць адказ