Тыдзень бяспечнага дарожнага руху
Тыдзень бяспечнага дарожнага руху прайшоў у школе з 5 па 10 верасня.
Адбыліся класныя гадзіны-сустрэчы з работнікамі чыгуначнай станцыі Аранчыцы і аддзялення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама. У час выступленняў госці напомнілі навучэнцам правілы дарожнай бяспекі.
Конкурс-віктарына знаўцаў правілаў дарожнага руху выявіў у суботу пераможцаў сярод вучняў 1 – 4 класаў.
Пакінуць адказ