ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

тыдзень маці

Ужо стала традыцыяй  у  Ліноўскай школе адзначаць Дзень Маці, таму 10 кастрычніка  стартаваў Тыдзень Маці. У рамках тыдня запланавана шмат мерапрыемстваў. Кожны дзень быў насычаным і цікавым. Адкрыла тыдзень  выставазнаёмства “І гэта ўсё аб ёй – аб маці аб маёй ” пад кіраўніцтвам бібліятэкара школы Барташ Т.Г. У гэты ж дзень вучні 5-7 класаў удзельнічалі ў літаратурна-музычнай імпрэзе “Свет мяцярынскай любові”, якую арганізавалі работнікі Ліноўскай СБ. У 1-11 класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Самае дарагое – мама” (1-4 кл.), “Свет прыгожы ўжо таму, што ў ім ёсць мама” (5-7 кл.), “Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь” (9-11 кл.).

Вучні 7 класа арганізавалі выпуск агульнашкольнай газеты “Усё на зямлі пачынаецца з жанчыны…”

Серада аказалася максімальна насычанай. Актыў піянерскай дружыны “Дружная” імя В.Ботрніка сустракаў усіх мам у фае школы з невялікімі сюрпрызамі. Віншаванні атрымалі і настаўнікі, работнікі школы, мамы, якія прыводзілі сваіх дзяцей на заняткі. Святочны настрой дапоўнілі песні аб маці, якія гучалі на кожным перапынку ў фае школы. Напярэдадні  свята быў падрыхтаваны стэнд, які для ўсіх у гэты дзень стаў фотазонай.

Пасля ўрокаў вучні школы выйшлі павіншаваць матуль на вуліцы нашага аграгарадка, а таксама заглянулі на мясцовыя прадпрыемствы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ