ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "АКАДЭМІЯ АДУКАЦЫІ"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Телефоны первой необходимости для жителей Пружанского  района

тыдзень нямецкай мовы

У перыяд з 15 па 20 лютага  у нашай школе  прайшоў Тыдзень нямецкай мовы. Уся ўвага была накіравана на павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння нямецкай мовы, а таксама знаёмства з  культурай, звычаямі і традыцыямі краіны вывучаемай мовы.

Тыдзень быў арганізаваны ў  форме гульні–падарожжа па астравах. За актыўны ўдзел і добрыя адказы навучэнцам выдаваліся жэтоны на працягу тыдня.

У паняделак дзеці з захапленнем наведалі Востраў, прысвечаны Дню святога Валянціна. Каля ўвахода  кожнага чакаў чароўны куфэрак з прадказаннямі і пачастункамі. З традыцыямі свята дзеці пазнаёміліся на інфармацыйных гадзінах-віктарынах, асаблівую асалоду прынеслі святочныя гульні і выстава віншавальных паштовак і валянцінак. На працягу ўсяго дня працавала святочная пошта.

У аўторак запрасіў да сябе Востраў Музыкі. Вучням было прапанавана паўдзельнічаць  ў конкурсе песень і фестывалі караоке на нямецкай мове. Асаблівую цікавасць выклікалі танцы з казачнымі героямі і выстава-парад нямецкіх кампазітараў.

Не менш цікавым быў і Востраў Пазнання. Попытам карыстаўся фестываль крыжаванак і рэбусаў, у якім удзельнічаў кожны клас. Але нічога не магло параўнацца з кагнітыўным даследаваннем краіны і касмічнай прасторай у VR-акулярах. На першым паверсе школы была арганізавана пазнавальная гульня-выстава “Вуліца славутасцей”, на другім – дзейнічала “Пляцоўка казак братоў Грым.”

Чацвер сустракаў школьных сяброў на Востраве Ведаў. Займальныя віктарыны, турніры, пазнавальная  гульня «Што? Дзе? КаліІ?», брэйн-рынг «Шчаслівы выпадак» і «Свая гульня» адкрылі свае дзверы перад вучнямі.

Пятніца вітала ўсіх на Востраве Забаў. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў спаборніцтве «Знайдзі прыказку»  і «Самая хуткая скарагаворка». Шматлікія гульні і конкурсы чакалі кожнага вучня. Працавала выстава дзіцячай нямецкай літаратуры і прэсы.

Кульмінацыйным момантам стала суботняя гульня «Форт Боярд», пасля якой адбылося ўзнагароджанне самых актыўных і таленавітых знаўцаў нямецкай мовы. Яны атрымалі дыпломы і падарункі, усе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

This site uses Akismet to reduce spam. Learn how your comment data is processed.

80 гадоў Перамогі
Беларускі фонд міру
Год добраўпарадкавання
Здоровые города и поселки
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Чат-бот ПОМОЩЬ
Знойдзем дзяцей разам
Музей истории вычислительной техники