Тыдзень прававых ведаў
Спецыялістамі СППС школы з 12.12 па 17.12. 2016 года быў арганізаваны тыдзень прававых ведаў. Класныя кіраўнікі правялі інфармгадзіны аб правах і абавязках вучняў, педагог-псіхолаг запрасіла навучэнцаў 5 і 6 класаў на чарговыя заняткі з цыклу “Бяспечныя і адказныя паводзіны”.
Першакласнікі паказалі свае правы з дапамогай малюнкаў, а вучні 2 класа наведалі этнаграфічны куток школы, дзе Бяскроўная Л.А. арганізавала для іх цікавую экскурсію “Наша спадчына”.
Сямікласнікі вывучалі юрыдычную азбуку, таксама педагог сацыяльны Папека С.У. у даступнай форме растлумачыла ім куды звяртацца за абаронай сваіх правоў.
Старшакласнікаў зацікавіла тэма “Бяспечны інтэрнэт. Чаго трэба асцерагацца пры віртуальных зносінах?” Адказы на хвалюючыя пытанні яны пачулі з вуснаў памочніка пракурора Пружанскага раёна Крупскага А.А.
На працягу тыдня праводзілася акцыя “100 пытанняў даросламу” , найбольшую актыўнасць да якой праявілі вучні 3,4б і 7б класаў. Удзячнасць і салодкі падарунак за найбольшую колькасць адрасаваных пытанняў атрымала вучаніца 4б класа Меляшэвіч Аліна. Бібліятэкар школы арганізавала кніжную выставу “Права ведаць правы ёсць і ў дзяцей”.
Для педагогаў школы была праведзена кансультацыя па тэме “Прыкметы наркаспажывання ў падлеткаў”.
Завяршыўся тыдзень пазнаваўчай праграмай “Ці ведаеце вы займальныя факты аб правах чалавека?” і віктарынай “Урокі Феміды” для каманд Ліноўскай і Слабадской школ.