Тыдзень прафарыентацыі
Надзвычай цікавым і змястоўным стаў мінулы тыдзень для вучняў і наставўнікаў нашай школы. Ён быў прысвечаны прафарыентацыі. Ва ўсіх класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Прафесіі нашых бацькоў”.
Малодшыя школьнікі пазнаёміліся са школьнымі прафесіямі, удзельнічалі ў віктарыне “Адгадай прафесію”, арганізавалі выставу любімых заняткаў сваіх бацькоў.
Навучэнцы 5-7 класаў падрыхтавалі калажы “Самая цікавая прафесія”, педагог-псіхолаг Вараб’ёва Н.І. на практыкуме паказала вучням 8-9 класаў асаблівасці профільнага навучання, а старшакласнікі сустракаліся са студэнтамі ВНУ – выпускнікамі нашай школы. .
У суботу педагог сацыяльны Папека С.У. пракансультавала педагогаў па тэме “Настаўнік у сістэме прафарыентацыйнай работы”.
Завяршыўся тыдзень вечарам сустрэчы з выпускнікамі “Праз гады, праз адлегласці…”