тыдзень спорту і здароўя!
Тыдзень спорту і здароўя ў Ліноўскай СШ завяршыўся мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Дня здароўя. Адкрыў дзень “Асенні крос”, прысвечаны пачатку новага навучальнага года “Мы за здаровы лад жыцця!”, у якім прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў. Спартландыя “Вясёлыя старты” сабрала вучняў малодшых класаў. Завяршыўся Дзень матчавай сустрэчай па валейболе паміж камандамі юнакоў і дзяўчат Ліноўскай СШ.
Пакінуць адказ