усе на лыжню!
Усе на лыжню! – пад такім дэвізам пачаўся шосты школьны дзень 13 лютага для усіх вучняў нашай школы. Зіма даўно ўжо не радавала нас такой марознай і снежнай пагодай. Бегавыя лыжы – гэта адзін з самых даступных і простых зімовых відаў спорту, які вельмі хутка асвойваецца навічкамі і прыносіць масу задавальнення і карысці для здароўя. Для таго, каб хадзіць на бегавых лыжах, няма неабходнасці шукаць спецыяльныя трасы або з’язджаць далёка ад дома. Лыжы ўмацоўваюць апорна-рухальную, дыхальную, нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, развіваюць каардынацыю рухаў і вынослівасць. Заняткі лыжным спортам – адно з самых гарманічных і эфектыўных сродкаў развіцця арганізма чалавека.
Далей вучні наведалі тэматычную выставу да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Афганская вайна ў лёсе нашых землякоў”. Разам з бліятэкарам школы Дземідовіч Ю.Ф. пазнаёміліся з тэматычнай літаратурай, паглядзелі відэаролік “У памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах”, а таксама відэаролікі, якія падрыхтавалі вучні 11 класа Шчэрба У. і Кіцель Ц. да ўдзелу ў конкурсе «Боль маёй душы – Афганістан» і атрымалі прызавыя месцы.
Вучні 8 класа сталі ўдзельнікамі гадзіны здароўя “Шкодная пяцёрка і карысная дзясятка” і абмеркавалі пытанне карыснага харчавання.
Дзевяцікласнікі паглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм “Ежа жывая і мёртвая”.
Вучні 5-6 класаў наведалі выставу “Вялікі аматар і знаўца роднай прыроды” і сталі ўдзельнікамі літаратурнай вандроўкі “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка” у Ліноўскай сельскай бібліятэцы, з якой мы цесна супрацоўнічаем.
Пакінуць адказ