у адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы!
25 лютага 2021 адбыўся адзіны дзень інфармавання для вучняў 5-11-х класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ. Тэма адзінага дня інфармавання для навучэнцаў 8-11 класаў: “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы!”.
Вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: “Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі»; “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучыню»; “Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь)».
Былі абмеркаваны такія пытанні, як Год народнага адзінства, грамадзянская пазіцыя, любоў да Айчыны; захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа. Далі азначэнне, што такое Ўсебеларускі народны сход, высветлілі, хто можа стаць яго дэлегатам, якія важныя рашэнні былі прыняты на папярэдніх сходах. Адбыўся адкрыты дыялог аб бяспецы, абараназдольнасці краіны, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, духоўна-маральных якасцях, прафесіяналізме вайскоўцаў, прэстыжы ваеннай службы, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне Радзімы.
Для вучняў 5-7 класаў прапанаваны тэматычны блок “Я і Грамадства”.
Пакінуць адказ