У РАМКАХ ПРАЕКТА ” ШАГ»
У рамках праекта “ШАГ” 24 кастрычніка навучэнцы 8-11 класаў сабраліся для абмеркавання такой значнай падзеі ў жыцці нашай краіны, як выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Пасля азнаямлення з інфармацыйнымі блокамі па прапанаваных тэмах старшакласнікі пад кіраўніцтвам вядучага абмеркавалі наступныя пытанні: што значыць быць выбаршчыкам, чаму грамадзянам краіны важна рэалізаваць сваё выбарчае права, хто мае права быць абраным у Палату прадстаўнікоў і інш.
У фокусе абмеркавання такія паняцці, як права, грамадзянін, выбары, выбаршчык, правы выбаршчыка, выбарчая сістэма, Парламент, свабоднае волевыяўленне і інш.
Гэтак жа старшакласнікі пагаварылі на такія тэмы, ці трэба цікавіцца пытаннямі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны тым, хто не дасягнуў 18 гадоў, чаму, як грамадзянін, які не дасягнуў выбарчага ўзросту, можа ўдзельнічаць у палітычным і эканамічным жыцці краіны.
Пакінуць адказ