Фальклорны гурт “Лінькі” прыняў удзел у VI фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод”
Фальклорны гурт “Лінькі” прыняў удзел у VI фестывалі фальклорнага мастацтва “Радавод”, які адбыўся у Кобрыне. Гурткоўцы прапанавалі гледачам і журы Юр’еўскі абрад “Абход поля”. Журы высока ацаніла выступленне дзяцей, і ў конкурсе фальклорных спеваў гурт “Лінькі” быў узнагароджаны дыпломам І ступені.
Адным з конкурсаў фестывалю “Радавод” быў конкурс відэакліпаў “Берасцейская талакуха”, у якой гурткоўцы таксама прынялі ўдзел. У час падвядзення вынікаў відэакліп быў адзначаны дыпломам ІІІ ступені.
Віншуем удзельнікаў фальклорнага гурта “Лінькі”
- Гук Аліну
- Жылінскую Кацярыну
- Сянюк Настассю
- Нікіцюк Марыю
- Чапялевіч Марыю
- Рэдзьковіч Настассю
- Пракопчыка Рыгора
- Гвардзеева Рамана
- Песняка Уладзіслава
- Вакульчыка Арцёма
- Кунду Уладзіслава
- Лукіна Дзмітрыя
- і кіраўніка гуртка Бяскроўную Людмілу Аляксандраўну.