цікавая субота
У рамках шостага школьнага дня 25 студзеня вучні нашай школы правялі час весела і займальна. Для навучэнцаў 1-11 класаў бібліятэкарам школы была арганізавана кніжная выстава да 160-годдзя з дня нараджэння А.П.Чэхава, расійскага пісьменніка.
Для навучэнцаў 7-8 класаў педагогам-псіхолагам была праведзена кансультацыя “Канфлікты ў падлеткавым асяроддзі. Як іх вырашаць?” Падлеткі не толькі агучылі магчымыя канфлікты, прычыны іх узнікнення, але і на канкрэтных прыкладах вучыліся прымяняць эфектыўныя спосабы вырашэння дадзеных канфліктаў.
Вучні 6-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у круглым стале “Праблемы этыкету ў сацыяльных сетках”, на якім успомнілі яшчэ раз правілы этыкету зносін паміж людзьмі і разам склалі Звод правіл паводзін у сацыяльных сетках.
Пакінуць адказ