Шкодныя звычкі ў жыцці чалавека
20 лістапада навучэнцы 9-11 класаў сталі ўдзельнікамі круглага стала “Шкодныя звычкі ў жыцці чалавека”, які падрыхтавала і правяла педагог сацыяльны Папека Святлана Уладзіміраўна. Разабраліся, якія звычкі адносяцца да шкодных, якія – да карысных, выканалі заданне “Круг шкодных звычак”, сталі ўдзельнікамі гульняў “Я так думаю”, “Сумленне і спакуса”, абмеркавалі розныя сітуацыі. Пад час наведвання мерапрыемства “Курыць не модна – дыхаем свабодна” ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прадоўжылі абмеркаванне гэтай тэмы разам з загадчыцай бібліятэкі Антончык А.М.
Пакінуць адказ