ШМАТ ДАРОГ АДКРЫТА ПЕРАД НАМІ…
У канцы студзеня – пачатку лютага ў нашай школе па традыці прайшоў тыдзень профарыентацыі. Усе вучні школы на інфармацыйнай гадзіне яшчэ раз апынуліся ў шматгранным свеце прафесій, удзельнічалі ў прафесійнай віктарыне і вусным часопісе “Прафесіі вакол нас”. На гэтым тыдні, як заўсёды, школу наведала шмат гасцей: сёлетнія студэнты расказалі выпускнікам школы аб асаблівасцях студэнцкага жыцця, а былыя выпускнікі сустрэліся зноў на вечары “Праз гады, праз адлегласці…”
На працягу тыдня ў школе працавала выстава калажаў “Самая цікавая прафесія” і фотазона.
Пакінуць адказ