Шчодры вечар
Яркай і запамінальнай падзеяй у жыцці жыхароў аграгарадка Лінова, работнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі аграгарадка, а таксама ў вёсцы Аранчыцы, стала своеасаблівая творчая справаздача членаў фальклорнага гуртка “Лінькі” пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ліноўскай СШ Бяскроўнай Людмілы Аляксандраўны.
На працягу двух дзён гурткоўцы разам з Людмілай Аляксандраўнай наведалі ААТ “Ліноўскае”, Ліноўскі сельвыканкам, Ліноўскую ДШМ, ААТ “Аранчыцкае збожжапрыёмнае прадпрыемства”, ТАА “Экалагічныя матэрыялы”, Ліноўскую сельскую бібліятэку з абрадам “Шчодры вечар”, былі жаданымі гасцямі ў дамах аднавяскоўцаў.
Пакінуць адказ