ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ЛІНОЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
diplom
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Навукова-метадычная ўстанова "Нацыянальны інстытут адукацыі"
Детский правовой сайт
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ДАСЛЕДАВАННЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ (НДЯА)
Региональная карта Брестской области

Як справіцца з мядзведкай? Як захаваць лістоўніцу і белую піхту? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні ведаюць вучні Ліноўскай СШ

Раённыя будні

Вучні настаўніцы хіміі і біялогіі Надзеі Рыгораўны Рычко з Ліноўскай СШ пачалі гучна заяўляць пра сябе ўжо даўно. Іх прозвішчы амаль штогод значацца ў ліку лепшых сярод удзельнікаў навукова-даследчых канферэнцый. Зразумела, што не сталі выключэннем і мінулы, і сёлетні навучальныя гады.
У канцы 2017 года выпускніца Ліноўскай СШ (зараз студэнтка Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў) Кацярына Жылінская пад кіраўніцтвам Надзеі Рыгораўны напісала навукова-практычную работу “Эколага-біялагічны стан калодзежнай вады ў вёсцы Аранчыцы”. Работа заваявала дыплом ІІІ ступені на канферэнцыі ў Брэсце, а за ўдзел у рэспубліканскім этапе Кацярына была адзначана сертыфікатам удзельніка. Строгае журы ацаніла і навуковы складнік работы, і яе артыстычную абарону (нездарма Каця вырашыла звязаць сваё жыццё з мастацтвам).

Адзінаццацікласніца Аліна Гук прыняла ўдзел у конкурсе “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. На раённым этапе дзяўчынка заняла 3 месца, а вось у вобласці работу адзначылі яшчэ вышэй: Аліна заваявала 2 месца. Трэба адзначыць, што ўсе работы, якія выконваюць вучні Ліноўскай школы, маюць практычнае значэнне. Пра свой выбар Аліна расказвае так:
— Аднойчы падчас экскурсіі на прадпрыемства «Бор-Агра», якое знахо-дзіцца на тэрыторыі былой Аранчыцкай сельгастэхнікі, мы ўбачылі ўнікальнае дрэва. Мяне вельмі ўразіў яго выгляд, і я зацікавілася гісторыяй з’яўлення лістоўніцы на дадзенай тэрыторыі.
Мы звярнуліся па дапамогу да былога дырэктара Аранчыцкай сельгастэхнікі Аляксандра Міхайлавіча Гурды. Ён і расказаў, што яшчэ ў 1950-х гадах, калі добраўпарадкоўвалася тэрыторыя вакол канторы, адзін з работнікаў прадпрыемства ў старадаўнім парку ся-дзібы Трамбіцкіх знайшоў маладую ўнікальную расліну. Ён выкапаў яе і прывёз на тэрыторыю сельгастэхнікі. Расліна прынялася, стала расці, але на зіму скінула іголкі. Многія думалі, што яна засохла, але вясной на маладых парастках з’явіліся далікатныя, салатавага колеру, іголачкі. Так лістоўніца пасялілася на тэрыторыі механізаванай станцыі.
Лёс у лістоўніцы быў няпросты. Прыкладна праз дзесяць гадоў моцны вецер вывернуў дрэва, але частка каранёў засталася ў зямлі і расліна працягвала расці. Тады работнікі змайстравалі з цэглы падпорку, якая ўтрым-лівала маладую крону. Праз некалькі гадоў крона дала тры магутныя галіны, якія работнікі таксама ўмацавалі падпоркамі. А пад ствол, які ляжаў на зямлі, штогод падсыпалі ўрадлівую глебу.
З гэтай лістоўніцай Надзея Рыгораўна знаёміць вучняў ужо не першы год, дзякуючы чаму хлопцы і дзяўчаты выяўляюць лістоўніцу еўрапейскую ў іншых мясцовасцях.
Мы таксама плануем арганізаваць экалагічную сцежку, асноўнымі этапамі якой будуць гэтая прыгажуня — лістоўніца еўрапейская ў вёсцы Аранчыцы і парк сядзібы Трамбіцкіх у пасёлку Інтэрнацыянальным, адкуль і была яна завезена, — зазначае Аліна.

Васьмікласнік Антон Барташ для сваёй работы абраў іншае дрэва – белую піхту. Яго даследаванне прызнана лепшым на раённым этапе, а неўзабаве стане вядомы вердыкт абласнога журы. Разам з настаўніцай Антон знайшоў звыш дзясятка белых піхт (дагэтуль лічылася, што іх на тэрыторыі сельсавета толькі 4). У бліжэйшы час яны плануюць звярнуцца ў Інстытут лесу пры НАН Беларусі, каб правесці пашпартызацыю ўсіх піхт. Антон, дарэчы, даследаваў умовы росту піхты белай, глебу, на якой яна расце, мераў ахоп ствала… Васьмікласнік, між іншым, будзе і далей вывучаць незвычайную для нашай мясцовасці расліну, у тым ліку паспрабуе распрацаваць экалагічную сцежку.

А вось Кацярына Антончык сваёй работай проста зрабіла падарунак усім агароднікам і дачнікам. З падачы настаўніцы адзінаццацікласніца распрацавала метад барацьбы з мядзведкай!
— Аднойчы на прышкольным доследным участку, прыбіраючы ўра-джай цыбулі, я заўважыла, што дзе-нідзе адсутнічаюць цыбуліны ў пасаджаным радку, а на градцы назіраюцца разгалінаваныя хады. Як жа абараніць высаджаную цыбулю ад мядзведкі і атрымаць добры ўраджай? З гэтым пытаннем звярнулася да Надзеі Рыгораўны, і мы заняліся вывучэннем усіх вядомых спосабаў, якія могуць быць эфектыўнымі і экалагічна бяспечнымі пры барацьбе з мядзведкай. Але ні адзін з іх не натхніў нас на эксперымент. З’явілася новая ідэя.
Пры перасадцы пакаёвых раслін у кабінеце біялогіі мы выкарыстоўвалі какосавае пілавінне для дрэнажу, якое вельмі моцна ўбірае вільгаць і павялічваецца ў аб’ёме. А што будзе, калі гэтае пілавінне патрапіць у стрававальную сістэму мядзведкі і там набухне? Але, каб мядзведка яго праглынула, трэба прывабіць насякомае нечым смачным. Аказваецца, такім ласункам можа быць здробненая шкарлупіна курыных яек.
Эксперымент атрымаўся! І ўраджай на апрацаваных какосавым пілавіннем градках аказаўся значна вышэйшым.

Не ўсе вучні Надзеі Рыгораўны плануюць звязваць сваё далейшае жыццё з хіміяй і біялогіяй, але ўсе прызнаюць, што вопыт выканання даследчых работ абавязкова ім спатрэбіцца. А тое, што атрыманыя веды можна прымяніць на практыцы, робіць дадатковыя заняткі па прадметах не толькі цікавымі, але і карыснымі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.

100 гадоў Ліноўскай СШ
Вас запрашае субота
2024 - Год якасці
Архіў
Вас запрашае субота
Вас запрашае субота
Бяспечнае дзяцінства
Единый информационно-образовательный ресурс
Дом без насилия
Беларусь Библиотечная

Время стать заметным!

Чат-бот ПОМОЩЬ